Лявон Адамавiч Мурашко

Вянок памяці




LEONID MURAŠKO
МУРАШКО ЛЕАНІД АДАМАВІЧ

2007 08 1924 - 09 03 2009

 САЛІСТ ОПЕРЫ, ЗАСЛУЖАНЫ АРТЫСТ, ЗАСЛУЖАНЫ ДЗЕЯЧ МАСТАЦТВАЎ ЛІТВЫ,
РЭГЕНТ АРХІЯРЭЙСКАГА ХОРУ СВЯТА-ДУХАВА САБОРА г.ВІЛЬНЮСА,
ПРЭЗІДЭНТ ЗГУРТАВАННЯ БЕЛАРУСКІХ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ У ЛІТВЕ

***
Лявон Адамавіч Мурашка нарадзіўся 27 жніўня 1924 г. на гістарычнай Случчыне, у вёсцы Сіняўка (сёння гэта Клецкі раён Мінскай вобласці).
Бацька Лявона быў харавым рэгентам і яшчэ да вайны разам з сям’ёю пераехаў у Вільню. У бацькавым хоры Лявон і пачаў спяваць. Пазней ён вучыўся ў спевака «Ля Скалы» Сяргея Усціновіча, што паходзіў з Ашмянаў, затым — у слыннага літоўскага тэнара Кіпраса Пятраўскаса. А яшчэ ў гімназіі яму даваў урокі Канстанцін Галкоўскі.
У 1950 г. Лявон Мурашка скончыў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, па спецыяльнасці оперны спявак, педагог. З 1944 па 1946 гг. — саліст Дзяржаўнага ансамбля песні і танцаў БССР пад кіраўніцтвам Р. Шырмы, з 1946 г. — саліст Літоўскай філармоніі (бас).
З 1950 па 1988 г — саліст Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Літоўскай ССР.
Лявон Мурашка з’ездзіў з канцэртамі паўсвету.
Апошнія дваццаць гадоў быў рэгентам архіерэйскага хору Свята‑Духавага манастыра ў Вільні.
Належаў да беларускага грамадскага руху ў Літве, кіраваў Згуртаваннем беларускіх грамадскіх суполак Літвы — парасонавай арганізацыяй, у якую ўваходзяць беларускія суполкі. Актыўна супрацоўнічаў з беларускай амбасадай.
Браў удзел у з’ездах беларусаў свету, быў сябрам Вялікай Рады ЗБС «Бацькаўшчына».


Аўтабіяграфія, узнагароды, тэатральныя ролі, з асабістага жыцця і грамадзкай дзейнасці


ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
31 жнiўня 2004 г. № 1036

АБ УЗНАГАРОДЖАННI Л.А.МУРАШКI ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ
САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

  Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
  За значны ўклад у справу захавання беларускай
гiсторыка-культурнай спадчыны ў Лiтве i развiцця добрасуседскiх
беларуска-лiтоўскiх адносiн узнагародзiць Мурашку Лявона Адамавiча,
грамадзянiна Лiтоўскай Рэспублiкi, прэзiдэнта Згуртавання беларускiх
грамадскiх арганiзацый у Лiтве, Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi


З СЯМЕЙНАГА АРХІВА


  
 
 

 



 ТВОРЧЫЯ ВОБРАЗЫ

 
 
 
 
 
 
 
 


ГРАМАДЗКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

  
    
    



Я ЛЯВОН МУРАШКО ...

нарадзіўся 27 жніўня ў м. Сіняўка Нясвіжскага павету (цяпер Клецкага раену) Мінскай вобласці ў сям’і рэгента – псаломшчыка Сіняўскае царквы. Мой бацька працаваў і ў Сіняўскай аміне.
Кажуць, што калі мне было ўсяго 3-4 гады, я збіраў з вуліцы дзяцей, прыводзіў у хату і казаў ім нешта пеяць, а сам махаў рукамі.
Недзе ў 1928 годзе бацька быў пераведзены ў Баранавічы, дзе таксама быў рэгентам спачатку ў малой царкве, а потым у новапабудаваным саборы. З малых гадоў я пеў у бацькавым царкоўным хоры, дзе таксама пеялі мая маці і сястра.
У канцы 1934 года бацька быў перавядзены ў горад Клецк у Клецкую Васкрасенскую царкву рэгентам. Аднак доўга ў Клецку мы не жылі, бо мне ўжо трэба было паступаць у гімназію. Таму бацька намагаўся аб пераводзе яго ў Вільню, дзе ўжо жыла мая сястра Зоя, каторая вучылася ў Віленскам Універсітэце Сцяпана Батора.
Спачатку бацька быў назначаны ў Віленскую Мікалаеўскую царкву, што на вуліцы Вялікай і мы жылі ў доме нумар 32, дзе некалі жыў вялікі расейскі драматычны артыст Васіль Качалаў.
Я здаў уступныя экзамены ў беларускую гімназію, тады філіял польскае дзяржаўнае гімназіі. Дырэктарам Беларускае гімназіі тады працаваў спадар Анцукевіч. Аднак мяне у беларускую гімназію не прынялі, бо было мала мейсцаў, і мне прыйшлося пайсці ў расейскую прыватную гімназію імя А. Пушкіна, якую я і закончыў. Будучы вучнем гімназіі, я часта слухаў лекцыі музыкі, якія даваў ў ей К.М.Галкоўскі, часта ен сам выконваў фартэпіянныя творы, а яго дачка пеяла. Прыходзіў да нас і вядомы тады саліст опернага тэатра ЛаСкала Беноні (Усціновіч). Таксама заходзіў да нас вядомы беларускі дзеяч Р.Р. Шырма, тады ен быў рэгентам у Прачысценскім саборы. Бываў у гімназіі ксендз А. Сташкевіч і іншыя беларускія дзеячы, напрыклад, Алена Пекант.
А расейскую літаратуру выкладаў у гімназіі і веў хор таксама вядомы беларускі дзеяч Вячаслаў Васіллевіч Багдановіч.
...Пачалася вайна і трэба было нейк перажыць.
У 1944 годзе, пасля адвальнення Менску і Вільні ад нямецкіх акупантаў я трапіў у вайсковы ансамбль, а потым у беларускі ансамбль песні і танцу пад кіраўніцтвам Р.Р. Шырмы, прадоўжыў працу салістам у гэтым ансамблі. Разам са мной апынулася шмат старых знаемых, як В. Роўда, Д. Рулінскі, У. Рубацкі, Л.Федараў, А. Каліноўскі і іншыя.
Менск быў вельмі разбіты, таму ансамбль хутка пераехаў у Гарадзень.
Р.Р. Шырма часта паўтараў нам, что трэба вучыцца, і таму ў 1946 годзе я пакінуў ансамбль і звярнуўся ў Вільню, дзе быў прыняты ў Дзяржаўную Філармонію спачатку салістам вакальнага квартэту, а потым салістам-вакалістам. Адначасова быў прыняты студэнтам у кансерваторыю. Пачалася цяжкая праца, лекцыі і заняткі ў кансерваторыі і канцэрты, гастролі ў філармоніі.
У 1950 годзе я закончыў кансерваторыю па класу спеву прафесара Петраўскаса, але яшчэ будучы студэнтам, быў прыняты салістам Літоўскай оперы. Такім чынам, я працаваў адначасова ў оперы і ў філармоніі да 1955году.
Ад 1955 да 1963 быў салістам толькі оперы, потым ад 1963 да 1975 – зноў салістам філармоніі, 1975-1988 годы – звярнуўся салістам у Літоўскі оперны тэатр.
Ад 1962 да 1988г. працаваў таксама выкладчыкам вакальнае катэдры Літоўскай Дзяржаўнай кансерваторыі.
За гады працы на сцэне я адпеяў больш 6000 канцэртаў. У оперным тэатры я пеяў больш як 60 оперных партый, у тым ліку Піман з оперы Мусаргскага “Барыс Гадуноў”, Варлам і Прыстаў, Мельнік з оперы Даргамыжскага “Русалка”, Качубей з оперы Чайкоўскага “Мазэпа”, Капчак з оперы Барадзіна “Князь Ігар”, Сальері з оперы Рымскага-Корсакава “Моцарт і Сальері”, Караль з оперы Гулак-Артэмоўскага “Запарожац за Дунаем”, Бартоло з оперы Расіні “Севільскі цырульнік”, Копеліу і Дапертуто з оперы Офенбаха “Казкі Гофмана”, Капельмайстар з камернай оперы Чымероза “Капельмайстар”, Доланд з оперы Вагнера “Лятучы Галендер” і іншыя.
З канцэртнага рэпертуару трэба адзначыць творы “Рэквіем” Моцарта, ІХ сімфонія Бетховена, “Стабат матэр” Расіні, “Поры году” Гайдна і іншыя (навогул больш 800 розных твораў).
Геаграфія маіх гастролей вельмі вялікая: Масква, Ленінград, Калінінград, Таллінн, Тарту, Рыга, Лібава, Дзвінск, Менскі ўсе большыя гарады Беларусі, Украіна, Грузія, Азербайджан, Сібір, Таджыкістан, Кіргізстан, Узбекістан, Туркменістан, Казахстан, Польшча, Няметчына, Румынія, Югаславія, Венгрыя, Чэхаславакія. Літву аб’ездзіў некалькі разоў.
У 1950 годзе перад самымі дзяржаўнымі экзаменамі “зарабіў” строгі выгавар за ўдзел у хоры Св.Духава Сабора. Але ў 1988 годзе зноў пачаў пеяць у хоры, а ад 1990 года з’яўляюся рэгентам хора праваслаўнага Сабору Св.Духа ў Вільні.
У канцэртах і оперных спектаклях давялося пеяць з такімі дырыгентамі як М.Букша, Ю.Таллай-Кялпша, С.Делісеяў, Х.Паташынскі, І.Алекса, Ю.Домаркас, В. Віржоніс, В. Дударава, К. Кавяцкас, В. Гутман, Л. Худолей, А.Кляніцкіс, некалькі вядомых замежных дырыгентаў.
Пеяў у шматлікіх царквах Беларусі, Расеі, Казахстана, Украіны, Азэрбайджана, Літвы, а таксама ў Варшаве, Лейпцыгу, Белградзе, Празе, Беластоку і інш.
У 1956 годзе на першым пасляваенным конкурсе ваклістаў у Маскве (удзельнічала 181 спевакоў з усяго Савецкага Саюзу, ад Літвы 12) заваяваў званьне Лаўрэату Конкурсу.
Узнагароджаны шматлікімі узнагародамі за сцэнічную дзейнасць (Літоўскімі, Беларускімі, Расейскімі, Нямецкімі). Кансерваторыю закончыў “З адзнакай” па класе прафесара, вядомага літоўскага спевака Кіпраса Пятраўскаса. Усяго на прафесійнай сцэне адспяваў сорак пяць гадоў, а навогул спяваю ўжо 64 гады...

Матэрыял падрыхтавала Ірына Кузняцова

БІЯГРАФІЯ ЛЯВОНА АДАМАВІЧА У ЦЫФРАХ І ДАТАХ

Начал сценическую деятельность в 1944 году.
1. С первых дней освобождения г. Вильнюса от фашистов работает солистом вокального квартета в концертной бригаде Объединения Госпитальных Учреждений в/ч № 49888.
С 15 августа 1944г. работает в качестве солиста-вокалиста Государственного Ансамбля песни и танца БССР.
С 1 октября 1946г. солист вокального Квартета Государственной Филармонии Литовской ССР, одновременно зачисляется студентом Государственной Консерватории Литовской ССР.
С 1948г. солист, а также ведущий Государственной Филармонии Литовской ССР (солист до 1955г.)
С 16 февраля 1950г. по декабрь 1962г. солист Государственного Академического Театра оперы и балета Лит. ССР.
С начала сценической деятельности спел более 700 спектаклей и более 6000 концертов. В репертуаре Л. Мурашко было свыше 60 оперных партий и более 800 произведений отечественной и зарубежной классики, песен советских композиторов, литовских народных песен и песен других народов СССР. Репертуар постоянно пополнялся лучшими произведениями.
За время сценической деятельности участвовал в концертах с симфоническим оркестром, с Государственным Струнным Квартетом Литовской ССР, с духовыми оркестрами «Тримитас», Вильнюсского гарнизона, в Правительственных сборных концертах, в камерных, эстрадных, тематических концертах-лекциях, в концертах для детей, елках, в концертах с хором и др.
В 1952, 1965, 1968 гг. спел более 50 сольных концертов-речиталей.
Участвовал в шефской работе над Вооруженными Силами СССР (награжден 14 Почетными Грамотами), над школами и во время избирательных кампаний.
Постоянно выступал с концертами по радио и телевидению, имеются произведения, записанные на пластинки.

1. Важнейшие гастрольные поездки:
Участник Декады Литовской литературы и искусства в Москве в 1954г. (10 концертов) и фестиваля лучших театров в 1957г.
Гастроли с объединенным хором Радиокомитета и Государственной Филармонии Литовской ССР в 1954г. С декадной программой по Эстонской ССР, Латвийской ССР и в Ленинграде (сольное выступление).
Гастроли с хором Государственной Филармонии Литовской ССР по БССР и УССР («Времена года» Гайдна во Львове, IX симфония Бетховена в Харькове и др.).
Гастроли с Государственным Струнным Квартетом Литовской ССР по ЭССР, Лат. ССР, УССР.
Гастроли с группой молодых исполнителей Литовской ССР по ЭССР, Лат. ССР и УССР.
Гастроли с концертной бригадой по Литовской ССР (несколько десятков раз), по БССР (3 раза), по Казахской ССР, Узбекской ССР, Киргизской ССР, Туркменской ССР, по Калининградской обл. (г. Калининград).
Торжественный концерт, посвященный К. Донелайтису, г. Балтийск, на крейсере, ходившем с государственными деятелями в Англию, и в экипажах, гастроли по целинным землям (1965г).
Июнь 1969г. Участник делегации мастеров искусств Лит. ССР на музыкальном фестивале в Киргизской ССР.
Сентябрь 1969г. Участник декады Литовской литературы и искусства в Таджикской ССР.
1969г. Участник Дней литературы и искусства в Шакяйском районе.
2. Важнейшие города, по которым гастролировал:
Москва, Ленинград, Таллинн, Тарту, Нарва, Пярну, Рига, Даугавпилс, Цессис, Лиепая, Калининград, Балтийск, Советск, Черняховск и др.; Минск, Гродно, Витебск, Полоцк, Орша, Могилев, Бобруйск, Пинск, Брест и др.; Харьков, Львов, Черновицы, Дрогобыч, Борыслав и др.; Алма-Ата, Семипалатинск, Павлодар, Петропавловск, Караганда, Целиноград, Туркестан, Кен тау, Кзыл-арват, Гурьев и др.; Ташкент, Бухара, Самаканд, Термез, Ашхабад, Мари, Карши, Небид Даг, Красноводск, Фрунзе и др. В 1945г. был на гастролях в Польше.
3. Завоеванные звания:
В 1956г. на первом Всесоюзном конкурсе вокалистов в Москве завоевал звание Лауреата Всесоюзного конкурса вокалистов.
В 1968г. На первом Республиканском конкурсе вокалистов-профессионалов завоевал 2 место. В этом же году стал лауреатом Межреспубликанского конкурса вокалистов-профессионалов Прибалтийских Республик и Белоруссии в Таллинне.
4. Награды:
В 1951г. Почетная Грамота Президиума Верховного Совета Литовской ССР.
В 1954г. Медаль «За трудовое отличие».
В 1965г. Почетная Грамота Президиума Верховного Совета Литовской ССР.
В 1965г. Медаль в честь XXV-летия Литовской ССР.
В 1965г. Значок отличника шефской работы.
С 1944г. По 1969г. 12 Почетных грамот за Культурное шефство над Вооруженными силами СССР.
В 1965г. 2 Почетные Грамоты за концертную деятельность на целинных землях.
В 1968г. Значок 50 лет ВЛКСМ.
5. Общественная жизнь:
Активно участвовал в общественной работе: шефствовал над самодеятельностью, был Председателем Товарищеского Суда Государственной Филармонии, членом местного комитета, Председателем цехового Комитета Государственного Академического Театра оперы и балета Литовской ССР, член Ревизионной Комиссии Государственной Филармонии, член Группы народного Контроля в Государственной Филармонии.
6. Отзывы:
Имеется ряд положительных отзывов в Государственной Филармонии, а также рецензий в печати.
7. Выступления в печати:
Выступал в печати по разным вопросам, связанным с искусством.

 Матэрыял падрыхтавала Ірына Кузняцова


ВІЛЕНСКІЯ БЕЛАРУСЫ РАЗВІТАЛІСЯ З 
ЛЯВОНАМ МУРАШКАМ
2009-03-11

У літоўскай сталіцы спынілася сэрца аднаго з найстарэйшых віленскіх беларусаў. Кіраўнік Згуртаваньня беларускіх арганізацый Літвы Лявон Мурашка не дажыў да свайго васьмідзесяціпяцігодздзя пяць з паловай месяцаў.
Прычынай сыходу Мурашкі ў іншы свет стала, на думку знаёмых дзеяча, хвароба печані.
Толькі ў мінулую пятніцу яму прагназавалі яшчэ некалькі месяцаў жыцьця. Між тым смерць напаткала Лявона Мурашку ў ноч на панядзелак, а днём у аўторак на Віленскіх Еўфрасіньнеўскіх могілках з'явілася яшчэ адна беларуская магіла.
Паводле словаў пісьменьніка Сяргея Дубаўца, праводзіць Лявона Мурашку ў апошні шлях прыйшлі ня толькі беларусы:
— У нейкім сэнсе прыйшла ўся Вільня разьвітацца, бо гэты чалавек і беларускай культуры, і літоўскай культуры, і нейкіх субкультураў. Гэта быў чалавек, які за жыцьцё не зрабіў ніводнай благой рэчы, не прычыніў нікому зла, заўсёды быў чалавек вельмі прыгожы, вельмі таленавіты.
Значэньне асобы Лявона Мурашкі для культураў абодвух народаў насамрэч цяжка пераацаніць. Яшчэ да вайны пераехаўшы са Случчыны ў Вільню, ён стаў вядомым оперным сьпеваком. Бас Лявона Мурашкі паўстагодзьдзя гучаў у Літоўскай філармоніі і Дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балету.
Шлях Мурашкі да славы ішоў скрозь праўдзівыя церніі. Як ён сам узгадваў, для таго, каб атрымаць у Другой Рэчы Паспалітай працоўнае месца, трэба было запоўніць адпаведную анкету, у якой між іншых былі графы “нацыянальнасьць” і “веравызнаньне”.
— Як чалавек запоўніў і напісаў “беларус”, а ў другой графе напісаў “праваслаўны”, то, братка, тады можаш ісці, і, можа, яшчэ возьмуць на шашу разбіваць каменьні, як тады брукавалі, там сядзелі мае суродзічы — анучамі закручаныя ногі — і білі гэтыя камяні за адзін злоты ў дзень.
У апошнія гады стаўленьне віленскіх беларусаў да Лявона Мурашкі стала неадназначным. Шмат хто з суайчыньнікаў угледзеў у ягоным культурным супрацоўніцтве зь амбасадай Рэспублікі Беларусь “здраду беларускай справе”. На кіраўніка ўсіх музычных сьвятаў беларускага фальклору ў Літве наляпілі ярлык “лукашыста”. Між тым, на думку Сяргея Дубаўца, Лявон Мурашка даў беларусам зразумець, што чаго варта:
— Калі адбываецца сыход чалавека, падводзіцца рыса, і маса ўсякіх дробязных прэтэнзій адпадае. І застаецца асоба са сваім шляхам, са сваімі прынцыпамі. Мы раптам зразумелі, хто ў Вільні быў апошнія гады галоўным беларусам не ў палітыканстве, не ў нейкіх інтрыгах, а па самым вялікім рахунку. І гэта быў Лявон Мурашка.
Сяржук Гаўрыленка, Радыё Рацыя, Вільня  

Лявон Трэці 
2009-03-11

Учора ў Вільні праводзілі ў вечнасьць Лявона Адамавіча Мурашку – прыгожага чалавека, які за жыцьцё нікому не прычыніў зла. А яшчэ, як сказаў бацюшка са Сьвята-Духавага сабору, быў шчодра адораны ад Бога і прымножыў свае таленты – перадаваў іх іншым.
Лявон Мурашка быў рэгентам Сьвята-Духавага царкоўнага хору. А яшчэ – вядомым на ўсю Літву опэрным сьпеваком і заслужаным артыстам. А яшчэ – беларускім патрыётам ад самых малых гадоў, з роднай Случчыны. А яшчэ – прэзыдэнтам Згуртаваньня беларускіх грамадзкіх арганізацыяў Літвы, гэта значыць, галоўным літоўскім беларусам — і перад Богам, і перад людзьмі, і перад уладамі.
Часам у тэлефоннай размове ён паўжартам прадстаўляўся: Лявон Трэці. Першым быў Лявон Луцкевіч, другім Лявон Кароль (іх ужо шмат гадоў няма на сьвеце), а трэцім Лявон Мурашка. Цяпер у Вільні не засталося Лявонаў – патрыярхаў свайго беларускага племені. Магчыма, некалі зьявяцца новыя лідэры — сярод тых, каму маштаб асобы і прыродны розум дазволіць дараўнацца з трыма віленскімі Лявонамі.
У душы яны так і ня сталі нацменамі, нават калі паклалі ў кішэні літоўскія пашпарты. Што гэта значыць? Думалі пра Беларусь найперш, а не пра сваю суполку. Імкнуліся ўплываць на падзеі ў Беларусі – так, як гэта рабілі ўсе іх віленскія папярэднікі, яшчэ ад Скарыны, ад Каліноўскага, ад нашаніўцаў. Праўда, у ранейшыя часы, калі Вільня была фармальнай ці нефармальнай сталіцай для Беларусі, гэта было больш матывавана, чым сёньня, калі Вільня апынулася за мяжой.
Тры Лявоны ніколі не трымаліся прынцыпу канфрантацыі. Каб зьмяняць сыстэму, трэба быць у сыстэме. Але Луцкевіча і Караля яшчэ савецкая сыстэма не прымала, як сядзельцаў ГУЛАГу. Таму яны кіравалі працэсам праз “зіц-старшыняў”. Мурашку сыстэма прымала. І савецкая, і літоўская, і цяперашняя ў Беларусі. Ён — чалавек, для якога абсалютнай сьвятыняй былі родная мова і бел-чырвона-белы сьцяг, пра што не аднойчы распавядаў, — супрацоўнічаў зь сёньняшняй уладай у Менску, дбаючы пра захаваньне беларускай прысутнасьці ў колішняй сталіцы ВКЛ – пра беларускую школу, суполкі, сьвяты песьні... За гэта сёй-той з тутэйшых клікушаў іншы раз мог і камяком гразі кінуць у Лявона Трэцяга. Дый сыстэма выкарыстоўвала яго, мякка кажучы, некарэктна.
Памятаю так званы ўсебеларускі зьезд 2006 году. Хто глядзеў трансьляцыю, абавязкова запомніў аблічча Лявона Адамавіча ў залі. Прычына зразумелая – сноўдаючы камэрай па азызлых і бездухоўных выслужлівых тварах, якімі спрэс быў напакаваны той зьезд, тэлеапэратары пакутліва шукалі твар Чалавека і абавязкова знаходзілі спадара Мурашку.
Пасьля бэтэшнікі рабілі з нашым Лявонам Трэцім інтэрвію. Уяўляю, як асы ахраніцельнай журналістыкі выкручвалі яму рукі, каб гаварыў па-расейску (беларускі патрыёт зь Вільні на быццам беларускім зьезьдзе ў беларускай сталіцы па быццам беларускім тэлебачаньні – навошта?). Карэспандэнтка ўсё падбівала яго хваліць Лукашэнку на фоне таго, як кепска ўсё з прэзыдэнцтвам у Літве. Бедны Лявон Адамавіч мусіў ветліва тлумачыць, што ў Літве крыху іншая палітычная сыстэма...
Учора, калі яго адпявалі, я думаў пра тое, як важна аддзяляць тое, што табе здаецца істотным сёньня, ад таго, што ёсьць і будзе істотным заўсёды. Тады, пасьля таго зьезду, можна было пачуць: “аскандаліўся дзед”. А ён, як і яго папярэднікі-Лявоны, ня мог дзяліць сваю нацыю на “мы” і “яны”. Калі дзеліш, — гэта вайна. Ну дык ідзі й ваюй. Не ваюеш, а толькі крычыш, ну дык тады й не дзялі. Ацэньвай не паводле “мы” і “яны”, а паводле плёнаў і таго, якая карысьць з тваіх дзеяньняў будзе тваёй радзіме і твайму народу ў будучыні.
Рэгент Сьвята-Духавага хору ні з кім не ваяваў. Ён прымнажаў таленты. Нездарма на разьвітаньне зь ім прыйшлі людзі, якія пры іншых абставінах спаткацца міжсобку не схацелі б і не змаглі б.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА


***

У ноч на 9 сакавіка 2009 г. памёр Лявон Адамавіч Мурашка. Было яму 84 гады.
Пахавалі Лявона Адамавіча 10 сакавіка на Еўфрасіннеўскіх могілках Вільні


***


Аўтабіяграфія, узнагароды, тэатральныя ролі, з асабістага жыцця і грамадзкай дзейнасці


***



Вялiкая кнiга памяцi Леанiда Мурашкi


У пачатку кастрычнiка, напярэдаднi зъезду Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, у БКЦ «КРОК» была адкрыта «Вялiкая кнiга памяцi Леанiда Мурашкi».










"Вялiкая кнiга памяцi Леанiда Мурашкi" адкрыта для наведвання па адрасу: 
Лiтва, г. Вiсагiнас, алея Седулiнас 23, БКЦ "КРОК"


***


О нас

Висагинас, Lithuania
Белорусский культурный центр "КРОК" в Литве

Посетители